|
Я помнiк сам сабе узнёс нерукатворны,
Туды не зарасце народная трапа,
Вышэй узняўся ён вяршыняй непакорнай
Александрыйскага слупа.
Не, ўвесь я не памру – душа не стане прахам,
У лiры дарагой свой захавае жар, -
I слаўны буду я, пакуль пад Млечным Шляхам
Жыў будзе хоць адзiн пясняр.
Пачуюць пра мяне ва ўсей Русi вялiкай,
I кожны назаве той моваю, што звык,
I горды ўнук славян, i фiн, i зараз дзiкi
Тунгус, i друг стэпоў калмык.
I доўга буду я за тое люб народу,
Што ў сэрцах добрыя пачуццi абуджаў,
Што ў жудасны мой век уславiў я свабоду
I лiтасць к занядбаным зваў.
|
ЛУЖАНИН Максим (Каратай Александр Амвросьевич) (р. 1909), белорусский поэт. Сборники лирических стихов, в т. ч. «Новая росстань» (1930), «Языком сердца» (1955), «Вернусь ветром» (1987), поэм, посвященных историческим и современным темам, дружбе народов; переводы из русской классики.
БОЛЬШАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ КИРИЛЛА и МЕФОДИЯ, 2006
|